Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніз, левай рукой з нізу іголку падтыківаеш. У дзявоччую каморку да нас любіў захадзіць паніч і жартаваў з дзеўчатамі, каторые былі прыгажэй. Прыехаў раз с палка, вывалок Кацярыну за косы у сьпіжарню, клычыць яе дый крычыць: „Сьпевай мне, мая красуня, варшаўскіе песьні!“ Кацярыні было усяго шэснадцаць гадкоў — дурная, напужалася. А паніч блізка ўсю ноч трымаў яе у сьпіжарні, змардаваў саўсім.

На другі дзень была, як атручэная; тры дні ў сябе не прыхадзіла. Але каб толькі-ж гэтым і скончылося, дык дзе там… А панічу што? Праз колькі дзён гэтак сама было і з Матрунай, дый з другімі. Паніч троху змяніўся толькі пасьля свайго вясельля…

Сталі у мяне, мае вы дзеткі, балець вочы, тады аддала мяне паня панічовай жонцы за няньку. Добрая была маладая паня, кволая ўся. Усё на цыпачках хадзіла, як анёл. Тоненькая такая, як саломінка. А сам малады пан дужа