Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чэкала троху, але ўзяла ўсе лісты паніны, пабегла да пана ды бразь у ногі. Так вось і так. Супроціў пана майго я вось ня згубніца. І—і, Божухна! Што тут толькі было!… Пасьля гэтаго здарэньня паня наша, анёл наш, і году не працягнула. Заеў ён яе гэтымі лістамі. А Навуму лоб абгаліў і ў салдаты аддаў. Колькі сьмеху было — хі-хі-хі! Вось табе і зарабіў дзесяць рублёў!

Памёрла мая паня, сьветлая ты мая панячка, заступніца наша. Пэўне і рай-то увайшла на цыпачках. Вось, памру, мае дзеткі, і я цяпер, апрануць цела маё у апратку сьмяротную, паложаць у сьвежую яму на магільніку, а сама я ў рай пайду, і спаткае мяне там мая паня кволая і прад Богам заступіцца. „Вось, скажэ, Божухна, прыйшла нянька мая. Аксана, верная слуга мая, прыгонная душа. Дай Ты ей, Божухна, мейсцечка пад пазухай, каб яе душачка у цяпле распарылася, у выгодзі пакачалася“.

Янук Журба.