Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нім каменём іх палажыце, ды дайце вы гэнаго сіняго каменя выпіць пану, дык у яго ўсё калацьцё на верх іголкамі вылезе. Не, не дала веры! Вось і памёр. Ці-ж паны дадуць веры? Колькі іх бачыла, — усё такіе…

… Быў у нашых паноў кухар, адукаваны, трыста рублёў пан за яго заплаціў, сталога купіў. Дык кухар гэты быў гэткі благі для нас, што наўмысьля нам у хлеб тараканоў запекаў. Плачэм, а сказаць баімся, бо пан яго дужа любіў…

… Хустачку паня наша вышывала два гады; чатыры анталяжніцы іголачкамі плялі, кожная свой ражок. Паня наша, на што казаць, вельмі разумная была. Ніколі дзяўчыну па правай руцэ не ўдарыць, дзеля таго, што ўсе мы ў яе анталяжніцы былі; ну, а левую руку, бывала, сашчыпець, ай, як сашчыпець; у кожнай левая рука, як рэшэта, шэрэнькая. У нас усе дзеўчаты крывабокіе былі. (С пяці гадкоў за кросенцы садзілі, — правае плячо уверх, а левае у