Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бо цяперашніе маладые людзі нічому ня вераць, саўсім папсаваліся, — пачала бабуля сваё апаведаньне.

Дык, вось, слухайце, калі ужо дужа хочэце ведаць, як жылі у нас ў дварэ.

Наш пан быў страшэнна сярдзіты. Ледзьве што якое бывала не так, крычыць: „На стайню! ўсыпаць двадцаць розаг!“ Помню, як ён памёр… Прывязлі тады да дзяцей немку. Я гэта ўвайшла у каморку, гляджу, а немка нейкіе іголкі разсыпала дый падбірае. — „Што ты гэта тут, кажу, нямец кая морда, робіш? А?!“ Твар у яе якісь нядобры і якіесь незразумелые словы кажэ мне. Я адразу пайшла да пані і ўсё расказала — і аб незразумелые словы і аб усё. А паня толькі сьмяецца. Ну, і што-ж вы думаеце? Праз два дні стары пан і захварэў. Колець яго з усіх бакоў. А я то добра ведаю, што яго колець. Кажу пані: „прымусьцё чортаву немку, каб аддала гэтые іголкі, ды у ваду з сі-