Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыгонная душа.

(Тэма запазычаная).

Старэнькая бабуля, Аксана, што калісь, маладой будучы, была за няньку у пана Сакалоўскаго, выйшла на двор і села на прызьбі,

Стаяла весна. Быў цёплы, соўнечны дзень. Верабьі звонка шчэбеталі на вярбіне, што схілілася над старой спарахнеўшай хатай, як-бы падтрымываючы яе і не даючы ей саўсім зарыцца.

Даўнейшая панская нянька, а цяпер адзінокая бабылька, грэлася на сонцы, падстаўляючы свае старые плечы пад гарачые лучы. Твар яе быў увесь зморшчэны, падобны да печэнаго яблыка, валасы на галаве сівые.

Закрываючы ад сонца рукой свае мутные вочы, яна пазірала на хлапцоў і дзеўчат, што стаялі ўвакол яе.

— Вы хочэце, каб я расказала вам аб прыгоне. А вы-ж усяму, што раскажу вам, дасьцё веры?