Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

столькі мне, колькі заўтрашняму, чароднаму; хай-жэ сабе той і важдаецца з ёй, а я што выдаю — то маё,

Як сталі гэтак дагледаць сваю кароўку дачэсные гаспадары, дык, калі не пажывяцца дзе на старане баранчыкам, ці так чым колечы, зубамі ляскаць прыходзіцца.

Вось с таго часу і налажылі ваўкі падатак на людзей: с каго авечку, с каго цялё, парасё, гусака і т. п. Апрача таго карову сваю ўсё-ж такі дояць і дояць, ды ешчэ як дояць! Ня толькі малако да чыста сцягнуць, але ціснуць, ажно пакуль да крыві не дабяруцца, дый апрача таго кожны гэткі дачасны гаспадар неўзнак — ціхачом, а хоць кавалачэк і лыдкі з беднай жывёлы урве.

Гэткім парадкам з даўнейшаго спакойнаго працавітаго зьвера стаўся цяпер несуградны гад прагавіты — воўк.

Ядвігін Ш.