Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і дагледайце яе толькі добра, а малака — яды хваце“.

С таго часу сталі ваўкі жыць у лесі, займацца рабункам, а да таго — даіць сваю карову і дзяліцца малаком.

Але час ад часу паміж згоднай даўней воўчай сям’і пачаліся звадкі, завялося шэльмоўства: харчэваць карову ўсім разам прыходзілося, а як падойдзе дзяліцьба малака, дык адзін так набохаецца яго, што чуць адпаўзе, а іншы зусім с пустым жыватом пасунецца.

Каб як дарадзіць проціў гэткаго ашуканства, склікалі ваўкі сход, на каторым прызналі: на кожны дзень назначыць чароднаго ваўка, каторы-б дагледаў карову і ўдой весь ад яе забіраў сабе.

Цешыліся ваўкі с такога мудрахітраго свайго пастанаўленьня, але ня доўга. Кожны воўк, як толькі падойдзе яго чародны дзень, разважае сам сабе: на якое ліха мне карміць гэту карову, калі з гэтаго хорчу прыбудзе малака ня