Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніцу гаспадарскую стадніну, прыбег на сьнеданьне да хаты, ведзьма тая, мест хлеба цёплаго, кінула яму горача напалены камень. З голаду, не разнюхаўшы добра, схапіў бедны ваўчок гарачы камень і так моцна апёкся, што і па сягоньняшні дзень ляпа асталася чорнай. Вось с таго часу воўк з жалю і злосьці кінуў сваю службу у людзей.

Гэта старая гутарка, а цяпер паслухайце, што мой сусед баяў далей — новага.

Адрокшыся службы, воўк пажаліўся сваім сябруком. Прабавалі тые заступіцца за яго, але нічога не дабіліся. Пайшлі тады ваўкі грамадой з жалабай да цара свайго — льва.

Леў, выслухаўшы справу, асудзіў так: „лепш жывіце ў лесі, чым у такой хаці, дзе вас могуць здрадзіць, а як усё жывоё без яды ня можэ абыйсьціся, так і вы, не перэбіраючы, што і чыё, хапайце і ешце; на прыпадак-жэ голаду дам вам доўгавечную карову, карміце