Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дачэсные.

З добрым сваім старым знаёмым, каторы акуратна год у год з ласкі сваей дзярэ з майго стадка па адным старым баране і па двое маладых ягнятак падатку, сустрэціўся я нідаўна ў яловым гушчарку. Ён ня быў галодны, а я — бяз стрэльбы — прычыны, як бачыце, важные, дзеля чаго маглі мы разгутарыцца паміж сабой па суседзку.

Слово за словам, дабраліся і да жыцьця суседа — воўчаго. Праўду, ці не казаў мне сусед — самі разбірайце.

Бадай усе ўжо чулі (так сама — праўду, ці не), што даўней воўк быў найлепшым хатнім прыяцелем і вартаўніком і ў ніякіе зладзействы і зьдзірствы не ўдаваўся, ажно пакуль ня трапіў да нейкай паганай скупой гаспадынькі на службу. Дакучыло, відаць, ёй карміць хлебам зьвера, і вось аднаго разу, калі воўк, пасучы цэлую ра-