Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раны.

Памяці С. Полуяна.

Бываюць раны бо́льшые і меншые. Меншые — гояцца, і па іх знаку німа. Бо́льшые — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.

Гэтак на цем.

Бываюць раны бо́льшые і меншые. Меншые — гояцца; па іх астаюцца рубцы. Бо́льшые — заўсёды крывавяцца.

Гэтак на сэрцы.

Бываюць раны бо́льшые і меншые. — Меншые — заўсёды крывавяцца. Большые — залечывае толькі… сьмерць.

Гэтак на душы.

Ядвігін Ш.