Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пам даходзіць аж да бледнаго твару Ганулькі… Пазіраець яна на залатые праменьні: і сьлёзы коцяцца з вачэй… Вось, пачала абамлеўшымі ад смагі вуснамі нешта шэптаць ціха, слаба… Маці прыслухаецца, але ня можэ пачуць нічога.

Шэпт усё слабей, ды слабей… Гэтак сама шэпчэць іскрыпка, калі музыка прыймаець ужо смычок са струн…

Змоўкла Ганулька…

Маці даторкнулася да яе, ажно яна ўжо сьцюдзёная, як лёд. Арцёміха не плакала, не галасіла, толькі слаба крыкнула: „Ай!“ — яна ўжо выплакала за свой век усе свае сьлёзы. —

Гэта ведаюць старые, сумные могілкі за вёскай. Гэта ведаюць там разнарослые крыжы і крыжыкі яе дзяцей: Юзя утапіўся, Марылю кабыла забіла, Агатку яна сама прыспала на ложку, Сьцёпка так памёр ад нейкаго безгалоўя. — Мала-ж ёсць напасьцей у нешчасных, бедных вёсках?