Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганулька была дзяўчынка гадоў трынаццаці — стройненькая, пекненькая і ўжо каторы год служыла у аднаго багатаго гаспадара, бо бацькі яе чуць самі, дзед з бабай, кутам прахаваліся, — і то яна ім кожын год на Каляды грошы аддавала. Цешыліся яны дачкой сваей, але прылучылося нешчасьце Восеньню пры малацьбе Ганулька прастудзілася і захварэла. Адвязьлі яе дамоў да бацькоў. Прывялі старога знахара; даў ён ей нейкіе галачкі с хлеба, зельле; купілі ліманаду і пірага у Соркі, — але нічога не памагало. Кажэ яна, што у нутры нешта паліць, і ўсё піць хочэцца. Уся яна высахла, як лучына, а вочы бытцым вугалі гараць. Бывае часам, што з гарачкі яна выкідываець уселякіе штукі і непрытомна гаворыць.

Сягоньня яна толькі цяжка стогнець, лежучы на сенніку… А праз брудны кавалак шыбіны, перэкрыжованай лучынкамі, прасьвечываюцца праменьні сонейка і многа-колерны пыл тоўстым слу-