Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Думкі.

Душа мая ныла; хацелося прастору, веры і праўды. Была ужо ноч. Нейкая сіла цягнула мяне у лес у поле… туды дзе ня чуў бы я людзкога голасу, ад катораго занасіло дамашнімі сваркамі, дзе ня чуў-бы я нічога і нікога не бачыў.

Выйшоў я с хаты. Цёплы майскі вецярок прабег па маім гарачым твару, заварушыў мае раскіданые валасы і ўцёк нейдзе далёка, далёка. Думкі мае не пабеглі за ім, а асталіся пры мне і пры маей гаротнай долі. Захінуўшыся цяплей выйшоў я ў поле. Была пекная ноч. Там, дзе вечэрам схавалося сонейко, гарэў цяпер ясны маладзік, каторы кідаў ўсё больш і больш яснасьці на нашу цемную зямлю, каб заслужыцца гэтым перэд сваім старшым братам.

Было нудна на сэрцы. Начная ціш нарушалася толькі брэхам са-