Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бак, ды крактаньнем жаб ў балоці. Музыка іхняя працяжная і монотонная, была і прыкра і прыятна.

А потым стала ціха. — Божэ — думаў я: — чаму гэта людзі не зазнаюць шчасьця у жыцьці, чаму яно, гэта гаротнае жыцьцё гэтак запанавало над намі? Дзе-ж праўда? Дзе шчасьце???… І убачыў я гаротнаго забітаго брата-беларуса. Жыцьцё — нядоля заела яго, і цягне ён сваю лямку спакон вякоў. Бедны мужык! Хто не выежджае на тваіх крэпкіх плечах, хто ня корміцца тваей крывавай працай, тваім мазалём? Ты ня ведаеш адпачынку. ад усходу сонца і да заходу ходзіш па сваей убогай ніўцы; нудная песьня, працяжная, як хаўтурны звон, развесяляе цябе. Бедны, гаротны мой брат! Цяжка мусі табе жыць, але-ж затое маеш увагу ад людзей: яны цябе сдавяць, яны дябе паважаюць, бо ты хлебароб іхні. Ты даеш ім тое, без чаго ніхто ня можэ жыць. Хлеб даеш ім, а яны???…

Я апынуўся каля села. Па