Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мужчыны, упэўніўшыся, што ўсе чацьвёра ўжо ня жывы, злажылі ўсіх у радок пакуль што на падлозі, і мы усе, як адзін, апусьціліся на калені, каб памаліцца за іх душы Богу. У кожнаго, хто там быў і бачыў усё гэта, ня столькі ад жалю, сколькі ад болі сэрца каціліся сьлёзы, і вочы так і блудзілі з аднаго нябошчыка на другога; кожны азіраўся, ці не стаіць тут за плечамі гэта страшэнная сьмерць, ці не яна гэта такім холадам дыхаець… А на дварэ гэтак сама гудзела і шумела мяцеліца, як галодны зранены зьвер, абласаваны сьвежай крывёй…“

На надворку пачуўся гоман. Зося устала і, паглядзеўшы ў вакно, прагукала:

— „Вось і нашы прыехалі“.

І абедзьве кабеты сталі прыгатаўляць вячэру.

К. Олехновіч-Чэркас.