Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыбегаў, стаўбянеў з упуду і дзіва, пакуль не загаманяць да яго, што не на вясельле прыйшоў стаяць, а ратаваць людзей ад сьмерці. Ды ўсе нашы старэньня напрасны былі, бо адратаваць ад сьмерці ніводнаго нам не удалося. Хапіліся кабеты дзіцяці і знайшлі яго канаючаго каля ложка на зямлі у аднэй кашульцы, з акраваўленай галоўкай, пэўна разбіў, зваліўшыся з ложка, аб вострые вуглы палена, каторае лежало тут, а на ложку, на падушцы лежалі разасланые полачкі с паяском, прыгатоўленые да спавіваньня дзіцяці. Дзіцятка на руках скора і душу аддало“.

„Ох, мой ты Божухна!“ — Язэпіха цяжка ўздыхнула і моўчкі апусціла галаву.

Маўчала і Зося. Апрвіўшыся ад цяжкаго ўражэньня, Язэпіха падняла галаву і загукала:

„Мая ты дачушка! я нават цяпер, не магу успомніць, што мы тады перажылі. Асабліва мы з Язэпам. Мацнейшые характэрам