Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

во, табе: кабылкі німа, а разам з ей і Хведара. Мы туды, сюды, аж яна забілася ў дзяньнік. Ах, каб цябе воўк зарэзаў! Хацелі звярнуцца с кабылкай, але няможна; цесна было, дык, узяўшы на рукі, нясьлі Хведара праз увесь дзядзінец: яго такі лепш было нясьці, бо ён ужо быў каляны. Хата стаяла насьцеж, бо ў пасьпеху закруткі не закруцілі; вось дзьверы і расчыніліся. Хата была і без таго сьцюдзёная, хоць ваўкоў маразі, бо у Хведара ніколі людзкіх дроў не было, ды мусі і не агледжэная была на зіму; а цяпер стала саўсім, як пуня. Апрача гэтаго у ёй было блізка што саўсім цёмна, бо газьнічка мала сьветла давала. І хоць нам некалі было там размышляце аб чым-небудзь, але страшэнная ціш халадзіла душу.

Язэп, ані мінуты не марудзячы загаманіў на мяне, каб я бегла на вёску зваць людзей, а сам прыняўся, як ведаў ацучываць Марьянку. Збегліся людзі, і кожны, хто