Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

міць і гамоніць усюды, ідзе ды ідзе сваім парадкам, але сам Базыль стаіць з боку, здалёк ад яго. Шарасьцяць па пяску вуліцы калёсы і крэкчуць ад ціжару наваленаго гною ці дроў, забарабаніць пустое вядро на плечах маладзіцы, ці дзяўчыны, з рэчкі дакоціцца крык плытн коў і рыбакоў, дзесь то з боку звонка гучаць дзіцячые галасы, адным словам адусюль даносяцца зыкі жыцьця; ўсе, каму йшчэ трэба прайсьці свой круг, шумяць і гамоняць і робяць сваю работу. Адзін толькі Базыль лішні тут і ўс м чужы, толькі для аднаго яго міма праходзіць гэтае жыцьцё.

І сядзіць ён, пакурывае старую люльку, абапёршыся на кіёчак, і нешта думае, апусьціўшы у зямлю свае невідушчые вочы. Аб чым жэ ён дума? Можэ аб тым, што ён такі адзінок: і забыты, што усе яго таварышы даўно ужо ляжаць пад крыжамі, і толькі ён, як той стары падгніўшы дуб, растраціўшы сваё лісьця, стаіць між зялёнымі дубамі