Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А была і яго пара! Была у яго моладасьць, былі с лы і здароўе, радасьці і надзеі, былі і нягоды, і іх нават было больш, як дабра. Гучны, поўны сілы голас яго не раз калісь будзіў поле, як с конікам ціха йшоў ён за сошкай, або як востраю касою рэзаў траву у лузі, ці як сякерай зсекаў векавые дзерэвякі у лясох і выдзіраў з зямлі глыбока і моцна засеўшые у ей карчы, каб прыгатаваць для збажынкі мяккую пасьцельку.

І дзе яно ўсё падзелося?

Ці было ўсё гэта?

Жыў чэлавек на сьвеці, многа бачыў усякай прыгоды, не адно пакаленьне прашло прад вачыма старога Базыля, а прышла пара, і здаецца, што ты якбы і ня жыў на сьвеці, якбы усё гэта раб лася у ва сьне, бо ўсё злілося у адну чорную пляму, каторая вот-вот гатова патануць у багне прошласьці.

Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызбі. Ен ужо нічога ня бачыць, толькі вушы ешча злучаюць яго з жыцьцём, каторае шу-