Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуўся ешчэ новы абразок: Марьянка, выбегшы с хаты і сказаўшы, што матка памерла, тут-жа, раптам, крыкнула і, як касой падсечэная, бац у сьнег і распласталася. А во, беда гаручая! Галовачкі нашы бедные! — Саўсім мы памешаліся, няведаем, што рабіць, за што хапацца. Грудзі нам, здушыў ні то жаль, ні то страх, а сьлёзы такі коцяцца з вачэй; хочэцца крычаць, але бытцым нехта трымае за горла, ды і не даець. Бачу толькі, што Язэп, кінуўшы Хведара, падскочыў да Марьянкі; вось і я туды. Узялі мы яе, паднялі, аж яна, як павесма, толькі сьлінкі цякуць з губы. Мы так-сяк цераз парог. перэцягнулі ў хату. Уцягнуўшы Марьянку ў хату, рынулі яе на зямлю, і чуем; дзіця недзе слабенька плача, ці ўжо нават не плачэ, але чуць чутна неяк жаласна стогнець. Некалі нам было зварочываць увагі на яго, ці разгледацца, бо трэба было, як можна сьпяшыць Хведара валачы, ў хату. Выбегаем на дзядзінец, аж