Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даемся, хапаемся то за тое, то за сёе, а нічога не выходзіць. Помнім, што трэба як можна сьпешацца гэтаго чэлавека ратаваць ад сьмерці, а і там у хаці нет ведам, што з Гануляй дзеецца. Памкнуліся на кабылцы вязьці Хведара к хаці — кабылка ня йдзе: ня можа сарваць з мейсца саней, тады мы хапіліся, думалі нясьці на руках, але цяжка, мне не пад сілу, а Язэп адзін ня можэ. Хацелі адблутаць кабылку, але ў пасьпяху, ды ў пацёмку ніяк толку не дабіліся. У канцы Язэп страціў цярпеньне і нечым калі ўцяў кабылку; тая ірванула са ўсіх жыл, нешта храснула, покнула, і кабылка аж на нос сунулася, сарваўшыся раптам з мейсца. Толькі падвозім Хведара да хаты, аж адтуль выбегае Марьянка і глухім, здушэным голасам прагукала:

— „Памёрла!“

— „У нас апусьціліся рукі, астаўбянелі. Але у гэтым стаўбняку ня доўга прыйшлося быць нам. Перэд нашымі вачыма хутка развяр-