Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы астанавіліся. Аж разам, як нажом, прабіў нашэ сэрцэ крык Марьянкі: „Ой, ратуйце родненькіе! Ой, хутчэй сюды!“

„Нас гэтак аглушыў яе нежданы крык, што мы нейкі момэнт стаялі астаўбянеўшы, бытцым важучы, ці бегчы на ратунак, ці мо́ уцекаць самім. Але разам сарваліся з мейсца, ды да Марьянкі, а там: на санях ляжыць ніц чэлавек, блізка што саўсім завеяны сьнегам. Мы за яго, аж ён, як кол. Замёрз, значыць. Перэвярнулі яго, аж гэта Хведар абванітаваўшыся ўвесь, сморадом гарэлачным так і разіць. Што тут рабіць? Трэба як можна хутчэй яго ў хату, мо́ ешчэ адратаваць удаецца. Марьянка саўсім страціла прытомнасць: крычыць нешта недарэчнае, кідаецца, мітусіцца у розные бакі: то да хаты, то да нас, то схопіцца за Хведара, то ізноў пусьціцца да хаты с крыкам: „А там жэ мая мамачка уміраець! А мой сынок дарагі!“ Але не дабяжыць — вернецца.

Мы і самі саўсім палунелі. Кі-