Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тут ужо бачым, што нешта не ладна, і з-застольля да яе: „што с табой? Ці ня Хведар?…“

„Ай — не! Родненькіе, памажыце мне! Міленькіе памажыце“, саўсім непрытомна крычала Марьянка.

— „Дык што-ж с табой? — дапытываліся мы, — скажы“.

— „Мамачка мая міленькая, родненькая уміраець! Ай, родненькіе, пасьпяшыце! Яна саўсім ужо канаець!“ — кідаючыся то к аднаму, то к другому, крычэла Марьянка. „А там-жэ нікога нет. Хведар паехаў па хвэльчэра і ешчэ не вярнуўся. Пойдзем, родненькіе, хутчэй, пойдзем!..“

„Мы тут з Язэпам схамянуліся, кінулі вячэру і, апрануўшыся на скорую руку, выбеглі с хаты. Марьянка уперад, а мы за ей па сьнягу. Падбегаем саўсім ужо да іхняго будынку і, хоць у мяцеліцу, але бачым: неякі конь стаіць запрэжэны каля хлявоў, ля плоту. Марьянка як бегла наперад, то, пэўна пазнаўшы сваю кабылку, хутка кінулася туды, чаго яна там?