Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ешчэ у поўраньня, а пасьля поўдня, калі завярнула ліха; якраз вот, як сягоньня: сьвету Божаго не відаць! Мароз ешчэ паправіўся, хоць ты лысых лічы. Нашы мужчыны гэтак сама, як і сёлета, ездзілі ў заработкі; Якубу твайму тады было ешчэ гадоў чатырнаццаць. Яны толькі што прыехалі вечэрам і уселіся за вячэру, а перамералі дык да костачак, зуб на зуб не пападаець. Чуем: нехта хлом, хлом па дзядзінцу, бяжыць. „Ну, — голасна мы падумалі ўсе: ці ня Хведар там з сваімі бабамі расправіўся, бо больш у такую ліхату да нас некаму было бегчы, а пра Гануліна здароўе мы, прызнацца добра і ня ведалі — чулі толькі, што занездаровілося. І пры гэтым нас ахапіла нейкая трывога, — мы перэглянуліся, апусьцілі на стол лыжкі і проста затаіўшы дух пачалі чэкаць бегшаго па дзядзінцу. Разам дзьверы шпарка атчыняюцца, і ў хату с дзікім крыкам убегае Марьянка у аднэй маленькай хусьцінцы на галаве. Мы