Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Гэтак прайшло больш году. У Марьянкі знайшоўся ўжо маленькі сынок. І з гэтаго часу, як казала сама Марьянка да сваей маткі, у яе бытцым адвалілася пьяўка ад сэрца, вочы прасьвятлелі, і яна бытцым праглянула ў даль на жыцьцё, убачыла мэту яго, каторай стаўся для яе маленькі сынок; ды толькі адным гэтым сынам адвадзіла душу, цешылася, а рэшта ўсё кругом сябе прапушчала міма вушэй і сэрца.

Раз неяк, здаецца, каля гэтай пары, — ды яно так і будзе, якраз перэд багатай куцьцёй, як цяпер помню! — захварэла Гануля, ды так злегла, як пласт у пасьцель; а і маленькі нешта занездаровіўся: крэкчыць, капрысіцца. Праз колькі дзён Ганулі так стала дрэнна, што ўжо не на жарты, — так і глядзі, каб ня зьмерла. І Марьянка прасі, малі Хведара зьездзіць хоць да хвэльчэра, а можэ-ж якую раду дасць — паможэ. Праўда, Хведар не таргаваўся доўга, а запрог кабылку і паехаў; гэта было так