Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваў, як валамі пад ярмом: Прабавалі некаторые с суседзёў дый мой Язэп гаварыць яму, навучаць, стыдзіць, але ён як рэзане ў атказ, дык адразу губу як глінай замажэ; толькі вушы абвянуць, і гукаць ужо далей нечэга. Так іх усе і адракліся. „Ну, вас к ляду; як зыйшліся, так і разбірайцеся! а то ешчэ ў чужым пахмельлю трэба галаве балець“.

„Сама Марьянка каб калі слаўцом прагукалася каму-небудзь с крыўдай на Хвёдара! Напроці, пры усякай гутарцы, як мага́, старалася абгарадзіць яго, выбяліць усякі яго паступак. Хоць тое, што яна ўсё благое хавала ад людзей, відаць было на ей, як у люстры. Бо мала што не ад самаго вясельля з ей зрабілася вялікая перамена: прыціхла, бытцым у ваду апусьцілася. Саўсім і падабенства не стала с першай заўсягды рахманай, лёгкай і вясёлай Марьянкай. А дальш-больш: яна с пышнай, цьвітучай макаўкі зрабілася падобнай на сухую кветку.