Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сені, я саўсім адунела: чую толькі, што больлю зашчымело сэрца, горла здушыла сударага, у вачох стала цёмна, толькі сініе, чырвоные кружочкі мітусяцца, а ў галаву бытцым нехта молатам вухае. Шмат часу я не магла уцяміць, дзе я і што са мной сталося. І калі мне крыху атхлынула, то з вачэй паліліся проста руччом сьлёзы горкай крыўды. А, Божэнька, да чаго я дажыла: чаго ад роду ні бачыла і ў галоўку не прыходзіло ніколі… Уся агорнутая страшным жалем я са сьлезамі прасіла Бога, каб Ён нас лепш усіх забраў а гэтаго сьвету, чым гэткае стыднае і крыўднае жыцьцё“.

Карацей кажучы, Хвёдар выдаўся такім, якім яго і трэба было чэкаць, уважаючы на яго ўдачу і ранейшае жыцьцё. Адразу забраў ён усё у свае рукі: як іх саміх, так і ўсе іхніе скарбы. Піў гарэлку і сам блізка што саўсім нічога не рабіў; хадзіў па ігрышчах, а жонкай ды цешчай панукі-