Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што усё роўна шыла ў мяшку ня ўтоіш. „Сястрыца мая любанькая, галубачка дарагая! Я-ж да цябе наўмысьля прышла пагукаць аб сустрэўшым нас горы. Выказацца, выплакацца перэд табой, каб хоць крошку змякчыць безміласерную боль, зашчаміўшую сэрцэ“. Пры гэтых славах яна ізноў зморшчыла твар, пакаціліся сьлёзы; але яна, змахнуўшы іх, гукала далей: „ніколі у нас і думкі не было, што жыцьцё наша гэтак цяжка засмуціцца чым колечы, а асабліва замужэм маей мілай дачушкі, Мар’янкі. Мы гэтаго замужжа чакалі, як каня дажджу, з маніўшымі нас думкамі аб шчасьлівейшых днях, аб яснай радасьці нашаго жыцьця. — Але што-ж! Мы чэкалі, захвачэные аднымі баламутнымі мысьлямі, а не пыталіся самі сябе ні людзей добрых, як гэта мае быць? Трэба было прыгледацца да людзей, прыслухоўвацца. Мы на ўсё гэта ня ўмелі звярнуць увагі — проста па несьвядомасьці сваей, нават не хацелі уважаць; толькі