Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чэкалі шчасьця з аднэй думкай, што яно будзе, яно павінно быць для нас. І, наадварот, ешчэ нават калі добрые людзі, бачучы, што мы па склізкай кладцы ідзем, напаміналі нас, то мы гэтаму не давалі крыхотнаго значэньня, не застанаўляліся, а прапускалі скрозь вушэй. І што-ж! Дачэкалі жаданае гадзіны! Ох, Божа мой!“ Гануля цяжка ўздыхнула і апусьціла вочы, а посьле, безуцешна ківаючы галавой, казала: „Але не такой, якой мы чэкалі, думалі і якая нам манілася ў думках прыгожымі фарбамі“. І яна ізноў хапілася за хустку і закрыла твар, пэўне, каб утрымаць сьлёзы, але хутка аткрыўшыся гукала далей.

С першых дзён пасьля вясельля я ўжо прыкмеціла, што мы папаліся на вуду, і мяне як варам зварыло. Балюча мне стала і жаль маей Мар’янкі, але што-ж зрабіць: позна ўжо, ня вернеш! Пачала я выкручывацца, як скурат на агні, каб як-нібудзь заладжываць, не