Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кай з бліскучымі пацеркамі пацяклі з вачэй, бытцым-бы гэта я сваей мовай вырвала затулку ад ейнаго сэрца, і з яго нястрымана палілося на верх, як відаць, вялікае горэ. Праўда; і я не стрымалася: гледзючы на Ганулю, сьлёзы мімаволі пасыпаліся з вачэй, і я, змоўкшы, бяз мысьлі застанавілася на Ганулі вачамі. А яна: схапілася за рагі хусьцінкі, закрыла імі твар, ды калі дасьць галасіць, прычытываючы: „а мая ты сястрычка родненькая! Загубілі мы сябе, загубілі, не паслухаўшы рады добрых людцоў. А бедная мая мілая дачушка Марыська! Затраціла ты ня толькі сябе, маладую кветачку, але і мамку сваю родную ў яе старэнькіе дні“… Гэтак прагаласіўшы шмат часу, Гануля пачала па троху успакаівацца. Мусі адлілася разам са сьлезамі самая гарачая і вялікая крыўда, што накіпела за апошніе часы на сэрцы; — і на астатак яна ўжо толькі, глыбока усхліпываючы, пачала гукаць ад душы, бо пэўна перэканалася,