Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так думалі усе ў вёсцы, вельмі не прыгледаючыся да іх, ды не так лёгка прыглядзецца да ўсіх чужых закануркоў, злашча, калі іх стараюцца як можна лепей закрыць ад людзкіх вачэй. Але-ж яно так: калі агонь дзе гарыць, дык ужо дыму аніяк ня ўдзержыш. Так яно і тут сталося.

„Саўсім ешчэ неяк неўзабаве пасьля Мар’янкаваго вясельля, — ну, можэ так прайшло тыднёў с пяток, добра ня помню, — прыходзіць да нас Гануля, і я бачу, што яна нешта саўсім нос на гвінт спусьціла, і вочы яе мне паказаліся бытцым такімі, якімі яны былі пасьля сьмерці нябошчыка Янкі, а не такімі, якімі бываюць пасьля вясельля. Ладна, думаю сабе і пачала здалёку, ды наўкола дагаварывацца аб зяцю. Аж на маё нечэканае здзіўленьне, бачу: у маей Ганулі задрыжаў падбародавік, губа разшырылася, зморшчылася, і па бакох у верх дрыг, дрыг; вочы часьценька заміргалі, а сьлёзы гэтак бытцым вяровач-