Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цё, а хадзячае згніваньне“. — Гануля, хоць і згодна была з нашымі думкамі, але яна так баялася, каб чым-нібудзь не пашкодзіць Мар’янцы у шчасьці, катораго яна сама не магда уразумець, у чым яно можэ ей быць, — і дзеля гэтаго яна толькі старалася не перэшкаджаць Мар’янцы у выбраных ей пуцявінках. Гэтак і пажаніліся наша Мар’янка с Хвёдарам (так звалі жаніха), лічучы сябе найшчасьлівейшымі людзьмі на ўсім сьвеці, каторым удалося атрымаць найдаражэйшые дары ад жыцьця. Але ня гэта прыгатавала ім іхняя доля…“

Язэпіха цяжка ўздыхнула і, змаўчаўшы, пачала папраўляццца: згарнула пад сябе больш рызьзя, што валялося па печы, бо мусі пачало надта падагрэваць з нізу.

„Ну, вот і ладна. Пажаніліся, значыць, і жывуць, ведама, як людзі жанатые, сталые, праўдзівым жыцьцём; а з імі разам і матка старая жыве, пэўна, што ўжо і сьмялей і слабадней дыхаючы. Гэ-