Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыну ўзяць, — ды проці яго і гаспадаркі годзі, ўсё гатовае, як нагу у бот уставіць. Вось ён і давай паглыбей запускацца і так урэпіўся, што ахвяра перад ім змаглася, а ён тады давай сватацца; а Мар’янка і рада, толькі гэтаго чэкала, аб гэтым толькі і думала. Значыць, інтэрэс скончэн. Праўда, мы ўсе гаманілі, як на Мар’янку, так і на Ганулю: „на што вы бярэцё гэткаго сусьветнаго, невядомаго, бязроднаго верхалаза? хто яго ведае, што гэта ешчэ за птушка, ці умее ён пеяць на сельскай гаспадарцы? Гэта ешчэ нічога, што ён па дварох ходзіць, ды на прышчалыкі здатны, а нет ведама, ці будзеце з ім пячы бліны, злашча гэтак ешчэ каротка знаёмы з ім, — трэба хоць пачэкаць, паслухаць, паглядзець…“ Але Мар’янка ані блізка: і слухаць нікога ня хочэ. „Што за радасць“, — кажэ, — „жыць з якім-колечы мяшком, насыпаным мякінай, ці с пужалам, што, калі ідзе, дык верабьі разлетаюцца: гэта не жыць-