Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вуда: ведама, сусьветная дворная штука, — на язык, дык пэўна нашаго-б „Мурзу“ абрэхаў бы, ды і на ўсякіе прышчалыкі быў ліх. Скакаць, пеяць, ці іграць, дык толькі глядзі губу разінуўшы, ды слухай, вушы растапырыўшы, а ён табе ешчэ падскочыць, галавой траханець, скрывіцца, збочыцца і вокам міргнець, — адным словам у гэтым зух быў; а і с твары нішто сабе быў: чысьценькі. чырвоненькі, відаць, што працай ня збіўшыся.

„Вось ту? перад ім і абвялі гардые, крумяные лісьцікі нашай кветкі — Мар’янкі. Ужо глядзім — яна сама так і лучаець, каб з ім зыйсьціся, пасядзець, пагукаць, ды падыхаць адным паветрэм. А дальш-больш: яна і саўсім растаяла ад яго, стала мяккой. Хоць гаршчкі ляпі. Хлопец бачыць, што яму Бог негаданае, нечэканае шчасьце шлець, і толькі самому не зеваць дык можна ладны інтэрэс абладзіць; нават з гонарам перад ўсей аколіцай: першую дзяў-