Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цам галоўкі, ды аж і за сэрцы пашчыпліваць. Так, што ў ваўсей ваколіцы, здаецца, не было такога хлопца, каторы бы ня быў ей ранены. А іншые і вельмі упадвалі, нават мучыліся, дабіваючыся ад яе згоды; і то хлопцы заможных, прыкладных гаспадароў і слаўнаго роду. Але яе сэрцэ было вольнае, як паднябесная птушка. У ўсякаго яна знаходзіла якую-колечы ганьбу: то ціхі, як самусь, то мешкаваты, не рахманы, то незграбны; а на багацьце і на род саўсім не ўважала. „Калі будзе толькі чэлавек па душы, вось тут будзе ўсё шчасьце і багацьце!“ — быў яе такі сказ усім. Матка ей у гэтых справах не перэшкаджала. „У гэтых справах,--казала яна — „мая дачка мае сваю поўную волю“.

Ажно раз бігуноўскі пан прывёз сабе парабка, недзе, вун, аж с пад Загрудак. Той неяк раз прыйшоў у нашу вёску на йгрышчэ з другімі хлопцамі і пазнаёміўся з Мар’янкай; праўда хлопец —