Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

парвуць, і ніводзін сыт ня будзе; дык нічым развадзіць старцоў каторых і без таго бязшчотная лічба мучаецца на вольным сьвеці. Ніхай лепш усё гэта дастанецца аднэй Мар’янцы.

„Праўда, што яна і датрымала сваю ахвяру: замуж не пайшла, хоць і многа хто вастрыў лапкі на яе.

„Мар’янка яе расла, як на дражджах, для яе пацехі і ахвоты да жыцьця: гэткая мілая, спрытная да ўсяго. А як падрасла, стала вельмі карыснай памоцніцай Ганулі ва ўсім, так, што яны мала гаравалі, што жылі толькі у дзьвёх. І калі Мар’янка дажыла ўжо поўных формоў дзяўчыны, стала прыгожа, як макава кветка: чыста, поўна, на шчоках красачка аж прышчыць, каса цёмная ў аберуч, уся хвігура гэткая акуратна умяркаваная, натура заўсягды аткрытая, вясёлая, ды і на розум была не тупая, — адным словам, усіх гартных цнот дзяўчынка. Вось яна і пачала закручываць бедным хлоп-