Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

удава, салдатка Гануля. Мужык яе, Янка, Мікалаеўскі салдат, неяк скора памёр, як ажаніўся з ей, кінуўшы ей адну дачушку, 5 градовую Мар’янку; а жылі яны паміж сябе надта ўжо згодна і, хоць не багата, але заўсягды хлебам былі сыты, хата была цёпла, адзежку мелі ня горш людзей, ды і ў запасі дзе што было; бо хоць жылі на малой ніўцы, але згодна і старанна працавалі і, скуль можна было, гарнулі ў вадну кучу да сябе, а да таго гутаркі пахаджывалі па вёсцы, што ён меў і гатовые грошы: з ваеннай службы. І вось, як памёр Янка, дык Гануля надта ўжо ўбівалася па ім, галасіла і пры гэтым паставіла сабе за указ замуж больш не выхадзіць, бо нябошчыка вельмі любіла і жалела, дык і думала, што век-вечным яго не забудзе; а другое — баялася і таго, што, як выйдзе замуж за другога, могуць пайсьці ешчэ дзеці, а багацьце не вялікае, што-ж тады рабіць? А як павырастаюць, гэту самую крошку