Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьметанай, дзьверы, але забраўся і пад пол, у кут, аткуль выставіў з злоснай ўсьмешкай сваю сівую бараду; а на панадворку, як хопіць, ды трэсьне ў вугла, аж сьцены задрыжаць, і авечкі пад палом мітусяцца, а ў вачох здаецца, што ўжо і дзірка сьвеціцца у кутку ды холад сьмяротны пры гэтым прабяжыць па заскур’ю. Маркотна сядзець у хаці у гэткую пару, а злашча дзьвюм кабетам…

Старая Язапіха прымясьціўшыся з берагу печы, каля коміна, ізноў загукала да нявесткі:

— „Мне гэты вечэр узвёў на памяць страшны вечэр, каторы, помню я, быў гадоў дзесяць таму назад; і калі хочэш, я табе раскажу, якое было на той час здарэньне“.

— „Раскажы, мамка!“ — атказала нявестка, ківаючыся разам с калыскай. „Карацей час пройдзе, пакуль мужчын прыжджомся“

— „На гэтай ніві“, — пачала свой расказ Язэпіха, — „што мы цяпер называем „Гануліна ніва“, жыла тады с сваей дачкой і зяцем