Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каторые паехалі ешчэ досьвіта на заработкі.

На дварэ і запраўды была гэткая ліхата, што падхадзіла якраз да прыказкі: „Мусі нячыстая сіла вясельле спраўляе“; круціла, вярцела на ўселякіе лады: і з нізу ў верх, і з верху ў ніз, і на ўсе чатыры бакі; вецер шуміць, шуміць роўна, а посьле разам як загудзіць каля вуглоў, засклыгікаець акяніцамі, ды завыець у коміне, дык, здаецца, і ведаеш, што гэта, але паняволі неякая страшэнная жуда цісьне сэрцэ. А то набяжыць такая думка: што, глядзі, вось-вось хопіць ды кульганець хату праз галаву, ці рагачом паставіць, дык і апынешся, як лысы, без пакрышкі на гэткім бую, пад аткрытым небам. Мароз, атаман зімовых буёў, падтрымліваны сваім крэпкім памочнікам ветрам; выяўляў безміласерную злосьць ў поўнай моцы. Ён ня толькі замураваў ваконные шклянкі лёдам таўсьцей за палец, зрабіўшы іх саўсім неправіднымі, і забяліў, як