Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сусьветны жаніх.

— „Але, во цябе багавіца, якая ліхата раз’юршылася на дварэ“, — згарнуўшыся, прагукала старая, але ешчэ чапорная кабета, Язэпіха, да сваей ядынай нявесткі Зосі і, ўзяўшы нейкае старое лайно, палезла на печ.

Зося старанна укутывала ў калысцы свайго ешчэ першаго дзяцёнка і, ціхусенька калышучы, цягнула, як кошка курну, безканечную калысную песьню. У хаці было блізка што саўсім цёмна, бо маленькая лямпачка-смаркачка стаяла на прымурку печы і не сьвяціла на хату. Было ціха — нават прусакі перэсталі шамраць, бытцым спужаўшыся узняўшэйся на дварэ непагоды; толькі авечкі пад полам часамі нарушалі спакой. Язэпіха і Зося, прыбраўшыся з работай і зварыўшы вячэру, цяпер чэкалі толькі мужчын з лесу,