Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ем: нехта забразгаў у вакно і пачаў клікаць нашаго нахлебніка: „Эй, уставай! на вучэньне пара“. — „Зара“, атказаў той і, як непрытомны, усхапіўся з ложка, выбег на сярэдзіну хаты і пачаў круціцца, як верэцяно, на адным мейсцы. „Хутчэй!“ крычаў той старшы. Салдат ані з мейсца! Старшы увайшоў у хату, глянуў на салдата, ды і кажэ: „Вось яно што!“ — і, падыйшоўшы, перэжэгнаў яго. Нічога. Даў яму ў рукі стрэльбу; той круціцца з стрэльбай. Вось і накінуўся ён на бацьку. „Ты чаму, такі ды сякі, казённаго чэлавека не шанаваў, чаму ён у цябе круціцца, чым накарміў?“ — Бацька і так і гэтак — нічога. Дашло да таго, што старшы згроб ужо бацьку і цягне да ахвіцэра. Мы ў плач. Шчасьцем надышла маці, а сказаць праўду — разумная кабеціна; німа што, растлумачыла яна старшаму, што салдат еў мяса кручэнай авечкі, і пэўне зашкодзіла; ну, а каб усё добра было,