Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ткнула старшаму тры рубельчыкі, каб хвораго ратаваць.

Старшы, відаць, ня просты быў чэлавек, зара пачаў шэптаць, аткручываць яго у другі бок, і глядзіш: хваробу, як рукой зняў.

Дзякуй Богу, аджылі ўсе. Зарэзалі ешчэ дзьве авечкі, як казаў старшы, — не шкада, абы добра было.

Так можэ на тым і скончылася-б, але трэба: салдат са сваім старшым папіліся ды пабіліся, і ўся іх справа з авечкамі дайшлася да ахвіцэра. Вось той прыходзіць да бацькі і кажэ: „Дурэнь ты стары, ці ведаеш, за што цябе лаюць?“ — „Не, паночку“. — „А вось за тое, што ты, стары грыб, дапусьціўся, каб цябе блазны ашуківалі. Гэта-ж твой нахлебнік, жадаючы бараніны, наклаў авечцы ў вуха шоўку, і яна з гэтаго і круцілася, як непрытомная“. Затым паклікаў да сябе таго салдата і ефрэйтара ды загадаў ім круціцца абодвым, а сам ад сьмеху аж за жывот браўся. Не люблю ха-