Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Што за хамства! — вароў ён, — пайду да начальніка; я з авечкамі хаўрусу не вяду! Ён вас жывых не пакіне!..“ І ўжо узяўся за шапку. Бацька здагадаўся, нешта ткнуў яму ў руку, і той сціх. Авечка, як на дзіва, паздаравела, пахарашэла, і назаўтрае меліся ў поле гнаць, аж бач — не: беда прылучылася. Ні с таго, ні з гэтаго скруцілася авечка, стала саўсім кручэная; круціцца, круціцца на адным мейсцы, уткнецца вухам у падлогу, бытцым нечэга прыслухоўваецца.

Прышлі суседзі, глянулі — трудна рада, кажуць, трэба рэзаць, а не — сабакам будзе пажыва. І салдат тое самае правіць, каб рэзаць; ён нават і мяса з’еў-бы ,А пост?“ — перапыніў яго бацька. — „Не тваё дзела лезьці ў маю душу!“ — зароў салдат. Ну, калі так, падумаў бацька: жры, хай разапрэ цябе! І, як бачыш, авечку па горлу шась. Салдат еў, пакуль лезла, а праз тыдзень авечкі і паху не было.

Памятаю, усталі мы неяк досьвіткам, засьвяцілі агонь, ажно чу-