Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такой бяды: чэлавек — ня гной, з лапаты ня скінеш.

Дзяўчынку зараз атправілі да цёткі у суседнюю вёску, нас малых паўпіхалі на печ, а салдату аддалі ложка. Глядзім мы с печы на салдата і злезьці баімся, дужа страшыліся стрэльбы. што стаяла пад абразамі, і яго вусоў, асабліва тады, як ён іх сажай з воскам нацухмоліць; а посьле нічагутка: як звыкліся, то і рады былі, што салдат тут, бо не было таго дня, каб ня елі гуся, курыцы, або і бараніны. А татка наш, бачучы, што саддат шкоды ня робіць, карміў яго, як на сала.

Гэтак прайшоў мясаед і настаў пост. Пачалі есьці рэдзьку, капусту і бульбу „з мундзірамі“. Загаманіў салдат — рады німашака; ад раніцы да вечэра, як гром грыміць, і што дзень, то ўсё горш і горш, хоць с хаты уцякай, А тут, як на бяду, авечка закульгала. Ну, ведама, хворай ня гоняць у поле, — прынясьлі ў хату. Салдат у гвалт.