Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кручэная авечка.

Зімой у нашу вёску прышла ваенная каманда на пастой. Ведама, даўней ня тое было, што цяпер. Для нас, малых, салдат здаваўся горш ваўка, а ткі прыглядзецца к яму бліжэй, то і праўда была: салдаты ўсю вёску перавернуць па своему.

Спужаўся і бацька наш; думае сабе, што калі нячыстая сіла падаткне у хату чужынца, бяды набярэшся, — і, доўга не чэкаўшы, сабраў капу яечэк ды папёр да старшаго, каб у час перэсьцерагчы, што і хата цесная, семья вялікая, а хлеба німашака, ды дзяўчынка дародная ёсць. „Добра, кажэ старшы, будзь пэўны, што ніхто ня будзе“. Праўда, дні са два нікога не было, а на трэйці глядзіш — нячысты госьця нанёс.

Бацька ізноў да старшаго, той ані блізка. Пабедавалі старые, ды