Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ўсе яму дзякуюць? Што-ж яно само зрабіло?“ —

Падсунулася бочка, ці бо тое самае п’янство, дый кажэ: „го-го-го! што я зрабіло? Я тое зрабіло, што цяпер, каб не я, то-б усе хваробы ніводнаго чэлавека не ўмарылі; сьмерці прышлося-б ці зубы палажыць на паліцу, ці суздром здохнуць“.

— Праўда, — кажэ сьмерць, — п’янство верна мне служыць: яно робіць больш, чым усе хваробы разам. А сколькі яно ешчэ прыгатаўляе. З ім што па гатоваму хадзіць! Пасьля п’янства возьме і трасца, і пухліна, і рэзачка, і ўселякая хвароба. Не, а от ты папрабуй к цьвярозаму прыступіцца! калі ты сунешся к яму у жывот, а ён цябе давай варыць; круцішся, круцішся, дый вон скарэй бяжыш бо ён і камень зварыць.

— Хвалю, п’янство! — закрычаў Люцыпар, — раблю цябе самай старшай хваробай над хваробамі. Цяпер усе цябе будуць слухаць. Ха-