Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

збірае. Дрыжыць, бы асіна,і кажэ тоненькім, пісклявым галаском: „кепская настала пара цяпер; зельлёў многа: трасу—трасу, гняту—гняту, нічога не параджу. Цяпер людзі кажуць, што пурымы не сьвята, а трасца не хвароба“. —

— Глядзі ў мяне! — закрычаў Люцыпар, — я дам табе такога дыхту, што с цябе й духі выпрэ. Пашла вон! —

Знікла трасца. Падходзіць хвароба сухоты. — „Я, — кажа, — многа атпраўляю людзей на гэты сьвет, многа падгатавала. Дзякаваць п’янству, — пры гэтых славах яна пакланілася якойсьці бочцы, а с тае толькі тырчыць аблезлая галава с сінім носам, — дзякаваць, яно мне шмат памагае“.

— Добра, добра, — кажа Люцыпар, — зраблю цябе старастаю.

Далей пашлі: воспа, рэзачка, халера, гарачка, водра і многа другіх хвароб. Усе яны кажуць, што вельмі памагало п’янство.

Слухаў, слухаў Люцыпар, дый пытае: — „Якое — такое там п’янство,