Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзі, каханае п’янство, ка мне, садзіся каля мяне. —

Запішчалі, захрыпалі усе хваробы, сталі віншаваць п’янству, ды такі паднялі гоман, што дол разступіўся, і ўсе яны паляцелі ў тую пропасць.

Дрыжыць Сёмка пад лаваю, ня сьмее адтуль выпаўзці, але зірнуў, ажно Янка стаіць каля яго. Узяў Янка бацьку за руку і ўзноў яны паляцелі, Доўга ляцелі яны каля самых зорак, чуць не зачапіліся за месяц, пакуль не вярнуліся на тое-ж мейсцо пад крыж, дзе Сёмка ляжаў у канаўцы.

— Ну, бацька, бачыў? — пытаецца Янка.

— Вачыў, — кажэ Сёмка.

— А калі бачыў, то йдзі з Богам да гасподы і раскажы другім. —

Сказаў Янка і знік.

Глядзіць Сёмка, ажно ён усю ноч у канаве у гразі пралежаў,