Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перахрысьціцца, дык пад лавай так цесна, што нельга рукі пашэвяліць.

Вось Люцыпар узабраўся на кучу с чэлавечых касьцей ды ўсеўся, бы пан на крэсьлі. Сядзіць, а чэрці стаяць па баках ды зубы скаляць. Трэснула йшчэ адна сьцена, і пачалі вылазіць адтуль — наперад сьмерць с касою (от акурат, як малююць), а за ей уселякіе хваробы. Налезла гэтае пошкудзі поўна хата.

— Ну, — кажэ Люцыпар, — ты, сьмерць, садзіся каля мяне, а вы, мае пахолкі, кажэце, што вы зрабілі, ці многа людзей перэбавілі с таго сьвету? —

Разселася сьмерць каля Люцыпара на кучы касьцей так, што ўсе рэбры яе забражджалі.

— Ну, — кажэ Люцыпар, — падхадзіце ды кажэце, што вы зрабілі. І пацягнуліся хваробы бліжэй да кучы.

Перш падыйшла хондзя, ці, як кажуць, трасца, — зялёная, худая, от, бы тая жыдоўка, што анучы