Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго з гэтаго калодзезя, але бачыць, што Янка нет ведама куды дзеўся. Спужаўся Сёмка і схаваўся пад лаўку.

Сядзіць ён у самым куце і ня дышэ ад страху: душа ў пяткі схавалася, чуць с цела ня выскачыць. Сядзіць ён. Але вось разступілася земля, і выйшлі дзьве якіесь нечысьці ў пастаці чэлавека, толькі вельмі касматые і з рагамі, паскладвалі яны у кучу чэлавечые чэрапы, паветрылі насамі, бы сабакі, ці німа чаго непатрэбнаго, і ляглі каля кучы.

Па немалым часе трэснула сьцена і нарабіла такога гуку, што ў Сёмкі дух спёрла і ў вачу пацямнела,

Ачухаўся ён трохі, бачыць, ажно з дзіркі вылазіць такая страшная нечысць, што ня можна й сказаць. А чэрці уселякаго калібру вядуць гэтую нечысць пад рукі, шапкуюць, услугоўваюць, от — нераўнуючы, бы архірэя. Дагадаўся Сёмка, што гэта мабыць самы старшы чорт — Люцыпар, Хацеў